«Мір – спадчына і будучыня беларусаў»

1 красавіка ў дзяржаўнай установе культуры «Палац культуры вобласці» адбылося урачыстае мерапрыемства, прысвечанае падвядзенню вынікаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Магілёўскай вобласці за 2020 год.

У канцэрце «Мір – спадчына і будучыня беларусаў» у рамках урачыстага мерапрыемства прынялі ўдзел:
Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь аркестр народных інструментаў імя Л.Л.Іванова, Павел Усовіч, Наталля Цямрук, ансамбль «Весялуха» Магілёўскай абласной філармоніі; духавы аркестр, Магілёўскія гарадскія аркестры; Уладзімір Яфімавіч Лісоўскі, ветэран Узброеных Сіл; Кірыл Арцёменка, супрацоўнік Магілёўхімвалакно; Вольга Новікава, супрацоўніца Магілёўскай абласной клінічнай бальніцы; Дзмітрый Ігнатовіч, падпалкоўнік міліцыі УУС Магілёўскага аблвыканкама; народны сімфанічны аркестр Магілёўскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.А.Рымскага-Корсакава; заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь узорны ансамбль танца «Зязюлечка» Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «Росквіт» г. Бабруйска; заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны фольк-шоу балет «Альянс», узорны харэаграфічны ансамбль «Акварэль» гімназіі-каледжа мастацтваў г. Бабруйска; заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны ансамбль танца «Юнацтва», узорная харэаграфічная студыя «Бабраня» Палаца мастацтваў г. Бабруйска; Сяргей Смолікаў, Дом культуры УП «Універсал-Бабруйск» ГА «БелАГ»; Раман Харунжы, Магілёўская абласная арганізацыя ГА «БелАГ»; узорны фальклорны ансамбль «Купалачка» дзіцячай школы мастацтваў г. Клічава; народны ансамбль народнай песні «Вязанка» Вязьеўскага сельскага Дома культуры Асіповіцкага раёна; народны фальклорны ансамбль «Адраджэнне» раённага Цэнтра культуры Хоцімскага раёна; эстрадна-духавы аркестр Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС; духавы аркестр вайсковай часткі 6713; заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь узорны эстрадны тэатр-студыя «Радуга», Данііл Шаройкін, заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь узорны ансамбль народнай песні «Ярыца» Абласнога цэнтра творчасці; народны харэаграфічны ансамбль «Алеся», Вадзім Красікаў, народная студыя эстраднага вакалу «NOVA», акцёрская група навучэнцаў Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў; узорны харэаграфічны ансамбль «Вясна» Магілёўскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў імя Я.Глебава; Ганна Жлоба, навучэнка Магілёўскага дзяржаўнага абласнога ліцэя № 1; заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь узорны харэаграфічны ансамбль «Кужалёк» Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі «Агат» г. Магілёва; заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь узорны харэаграфічны ансамбль «Калейдаскоп», заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны харэаграфічны ансамбль «Сувенір», народны вакальна-інструментальны ансамбль «Каскад», народны ансамбль эстраднага танца «Лайт Данс», узорная эстрадная вакальная студыя «Планета Kids», народны тэатр моды «Александрына», дзіцячы фальклорны ансамбль «Покліч», народная арт-група «Горад М», вакальнае трыа «DivVoice», арт-група «People light» Палаца культуры вобласці; група спартсменаў устаноў адукацыі, устаноў спорту і турызму г. Магілёва.