Вечар памяці “Беларусь была яго лёсам”, прысвечаны да дня народжэння паэта Генадзя Бураўкіна адбыўся ў Палацы культуры вобласці.
Госці вечара, якія прыйшлі ўшанаваць памяць славутага паэта, грамадскага дзеяча, асветніка і простага чалавека Генадзя Бураўкіна, наведалі выставу-прагляд літаратуры аб яго жыцці і творчасці, яе прэзентавала Ірына Цінякова, бібліятэкар бібліятэкі-філіяла № 9 імя Я. Купала.
З успамінамі пра паэта выступіў вядомы беларускі пісьменнік і літаратурны крытык, выдатны педагог і выкладчык дзяржаўнага універсітэта імя А.А. Куляшова, кандыдат філалагічных навук Яраслаў Іванавіч Клімуць. Чыталі вершы магілёўскія пісьменнікі Наталля Кажэўнікава і Віктар Арцем’еў і школьніца Карына Бурачэўская. Удзельнікі ўзгадвалі і разам з вядучым спявалі песні на словы Генадзя Бураўкіна. Утульна-хатняя атмасфера вечара дазваляла пагартаць фота з сямейнага альбома паэта.
Вечар падрыхтавалі клуб цікавых сустрэч “Натхненне” Палаца культуры вобласці і грамадскае аб’яднанне “Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны”.
Ала Кускова, начальнік АКДД
Палаца культуры вобласці.