«Старажытная гравюра»

Прэм’ера спектакля.

На прэм’еру спектакля «Старажытная гравюра» запрашае Народны тэатр і дзіцячая тэатральная студыя Палаца культуры вобласці.

У аснове сюжэту спектакля – містычныя легенды, гісторыі і паданні старажытнай Беларусі, у тым ліку пра Чорную Даму Нясвіжа, Чырвоны касцёл Менска, Бітву пад Лясной, прапяюн-звон, а таксама «Правернае каханне». Праект прысвечаны міжнароднаму Дню роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага.

Спектакль будзе прадстаўлены 24 лютага 2019г. на малой сцэне Палаца культуры вобласці ў выкананні юных артыстаў. Пачатак у 14.00. Уваход вольны.

About the author