Майстар-клас па народных танцах ад Сяргея Выскваркі – у Магілёве

16 лістапада 2019 г. (у суботу) у Магілёве адбудзецца танцавальны майстар-клас ад этнахарэографа Сяргея Выскваркі! Пачатак у 18.00.

Месца правядзення: г.Магілёў, Палац культуры вобласці (пр-т Пушкінскі, 7).
Майстар-клас па народных танцах будзе суправаджаць ЖЫВАЯ МУЗЫКА!

Удзельнікі майстар-класу пазнаёміцца з асаблівасцямі і манерай выканання розных побытавых беларускіх танцаў, іх рэгіянальнымі  варыянтамі (у тым ліку з Магілёўшчыны), а таксама з танцавальным этыкетам.

Узрост, харэаграфічнае майстэрства і досвед значэння не маюць. Запрашаем да ўдзелу як навічкоў, так і вопытных танцораў! Уваход бясплатны.

Апранайцеся зручна для танцаў, добра, калі дзяўчаты будуць у спадніцах. Калі ласка, прыхапіце з сабой зручны зменны абутак. А галоўнае – пазітыўны настрой!
***
Сяргей Выскварка – славуты этнахарэограф і этнапедагог, збіральнік, даследчык і папулярызатар беларускай народнай танцавальнай культуры. Спецыяліст па традыцыйным танцавальным этыкеце і манеры выканання танцаў. Мастацкі кіраўнік ўзорнага фальклорнага танцавальнага калектыву «Верабейкі» (г.Любань, Мінская вобласць). Арганізатар і педагог летняй танцавальнай школы «Пятровіца» ў межах штогадовага фестывалю «Пятроўскі фэст».

***

Дзякуем за падтрымку Палац культуры вобласці, Кафэ «Шпаркі Лось» і «Цэнтр Кола»!

Даведкі па тэлефонах: +37533 6780332 (МТС, Воля), +37533 6934706 (МТС, Марына), +37529 1455867 (Velcom/А1, Марына).

Палац культуры вобласці: 64-60-77, 77-43-44

Афіша: Яўгенія Цыганкова. Выкарыстана фота Альфрэда Мікуса