Маё сэрца навек застаецца з табой

8 снежня 2019 года а 13.00 гадзіне ў кізанале Палаца культуры вобласці адбудзецца літаратурна-музычная сустрэча з старшынёй Магілёўскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Алесем Казека.

Алесь Мікалаевіч — адзін з найбольш цікавых сучасных беларускіх аўтараў. У яго творчасці прысутнічае, бадай, самае галоўнае — шчырасць, уменне дакрануцца да самых запаветных струн чалавечай душы.  

У рамках сустрэчы Алесь Казека пазнаёміць прысутных з новым зборнікам уласных вершаў “Маё сэрца навек застаецца з табой”. Прадэманструе музычныя творы, якія напісаны на яго паэтычныя тэксты.