Адкрыты семінар-практыкум “Захаванне і папулярызацыя традыцый народнай культуры ў сучасных умовах”

Дзяржаўная    ўстанова    культуры    “Палац   культуры   вобласці” 18 студзеня 2020 года праводзіць адкрыты семінар-практыкум “Захаванне і папулярызацыя традыцый народнай культуры ў сучасных умовах”.

Пачатак семинара-практыкума ў 11.30. па адрасу: г. Магілёў, праспект Пушкінскі, 7, Палац культуры вобласці (праграма дадаецца).

У рамках семінара-практыкума адбудзецца канцэрт фальклорнага гурта “Варган” установы адукацыі “Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт”*– гэта творчая майстэрня з пазнавальнай тэарэтычнай часткай ад кіраўніка гурта Вольгі Емяльянчык (дацэнт кафедры гісторыі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта). Удзельнікі гурта выканаюць народныя песні і інструментальную музыку, прадставяць бытавыя танцы і традыцыйныя калядныя гульні.

Запрашаем да ўдзелу ўсіх, хто цікавіцца беларускай традыцыйнай культурай і тых, хто яшчэ толькі пачынае з ёю знаёміцца.

Прапануецца вялікая, насычаная праграма, якая працягнецца да 16.00.

Кошт уваходнага квітка – 5 рублёў. Квіткі можна набыць загадзя ў касе Палаца культуры вобласці, а таксама непасрэдна ў дзень правядзення мерапрыемства.

Даведкі па тэлефонах – Палац культуры вобласці: 64-60-77, 77-43-44

Калі ласка, прыхапіце з сабой зручны зменны абутак – будуць танцы, у якіх запрашаем паўдзельнічаць усіх ахвотных!

*Полацкі фальклорны гурт «Варган» аб’яднаў людзей, зацікаўленых традыцыйнай культурай беларусаў. Калектыў займаецца вывучэннем і аднаўленнем беларускай традыцыйнай творчасці: песеннай (як абрадавай, так і лірычнай), танцавальнай, інструментальнай. Прынцыповая пазіцыя ўдзельнікаў гурта – імкненне да пераняцця аўтэнтычнай, арыгінальнай манеры выканання. Гурт «Варган» выконвае музыку з розных гісторыка-культурных рэгіёнаў Беларусі. Асаблівае месца ў рэпертуары гурта займае спеўны матэрыял Беларускага Падзвіння, запісаны ўдзельнікамі гурта падчас этнаграфічных экспедыцый. «Варган» прымае удзел у разнайстайных культурных мерапрыемствах, рэканструкцыі абрадавых дзеяў, праводзіць спеўныя і танцавальныя вечарыны. У 2018 годзе гурт «Варган» выпусціў дэбютны альбом «Зялён явар, дуброва. Музыка Полаччыны». У альбоме прадстаўлены песні і інструментальныя кампазіцыі, якія некалі гучалі на тэрыторыі Полацкай зямлі. Альбом выйшаў у межах праекта Традыцыя / Tradycyja.

ПРАГРАМА адкрытага семінара-практыкума “Захаванне і папулярызацыя традыцый народнай культуры ў сучасных умовах”

Дата правядзення: 18 студзеня 2020 г.

Арганізатар: дзяржаўная ўстанова культуры “Палац культуры вобласці”, г.Магілёў

Месца правядзення: дзяржаўная ўстанова культуры “Палац культуры вобласці”, г.Магілёў  

Удзельнікі: мастацкія кіраўнікі, метадысты, кіраўнікі фальклорных калектываў, аб’яднанняў клубных устаноў, устаноў адукацыі, аматары фальклору

Час правядзення Мерапрыемства
да 11.30 Заезд, рэгістрацыя ўдзельнікаў семінара-практыкума
11.30-11.40 Адкрыццё семінара-практыкума
Жаркоўская І.І., дырэктар дзяржаўнай установы культуры“Палац культуры вобласці”
11.40-12.00 Майстар-клас “Метады выхавання і навучання ў дзіцячым фальклорным калектыве “Покліч” сродкамі беларускага фальклору”
Калтовіч В.С., кіраўнік дзіцячага фальклорнага калектыва “Покліч” дзяржаўнай установы культуры “Палац культуры вобласці”
12.00 Творчая майстэрня “Жывая традыцыя” фальклорнага гурта “Варган” установы адукацыі “Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт”: канцэрт-лекторый фальклорнага гурта “Варган”;
12.30 перапынак
13.00 рэгіянальная песенная і інструментальная творчасць;
народны бытавы танец;
традыцыйныя калядныя ігры
Емяльянчык В.А., дацэнт кафедры гісторыі, кіраўнік фальклорнага гурта “Варган” установы адукацыі “Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт”
16.00 Падвядзенне вынікаў семінара-практыкума.
Індывідуальныя кансультацыі.

About the author