23 лютага 2020 года у дзяржаўнай установе культуры “Палац культуры вобласці” адбудзецца “Беларуская дыктоўка-2020 у Магілёве” прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы.
Пачатак дыктоўкі ў 13.00 гадзін.
Напісанне дыктоўкі для Магілёва ўжо традыцыя. Арганізатарам з’яўляецца Палац культуры вобласці пры садзейнічанні гарадской суполкі “Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны”.
Напісаць дыктоўку, праверыць сваю пісьменнасць і адчуць прыналежнасць да нашай цудоўнай мовы змогуць усе ахвочыя.