На прэм’еру літаратурна-музычнай імпрэзы “Беларускі каляндар” запрашае фальклорны гурт “Покліч”, народны тэатр і дзіцячая студыя тэатральнага мастацтва Палаца культуры вобласці.
У аснове сюжэту імпрэзы ўключаны вершы паэтаў пра сезоны года і найбольш значныя святы, абрады, шматлікія вуснапаэтычныя творы, якія раскрываюць спецыфіку абрадавых дзеянняў і атрыбутаў беларусаў.
Імпрэза разлічана на шырокае кола гледачоў.
Праект прысвечаны міжнароднаму Дню роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага.
Прэм’ера імпрэзы “Беларускі каляндар” адбудзецца 23 лютага 2020г. на малой сцэне Палаца культуры вобласці ў выкананні юных артыстаў.
Пачатак у 14:00. Уваход вольны.