Мова сапраўды аб’ядноўвае

Дзень роднай мовы традыцыйна адзначылі 21 лютага ў дзяржаўнай установе культуры “Палац культуры вобласці”.

У рамках Міжнароднага Дня роднай мовы Палац культуры прадставіў праграму акторскіх чытанняў студыі тэатральнага мастацтва і тэатральную ілюстрацыю беларускага летапіса XVI стагоддзя паводле паэмы Міколы Гусоўскага “Песня пра зубра” у выкананні артыстаў народнага тэатра пад кіраўніцтвам Алы Кусковай.

У акторскіх чытаннях прагучалі творы Кандрата Крапівы, Васіля Віткі, Леаніда Дайнекі, Ірыны Дубашынскай, Рыгора Барадуліна, Якуба Коласа, Уладзіміра Карызны, Уладзіміра Караткевіча, Канстанцыі Буйло, Аркадзя Куляшова, Яна Чарота.

“Песня пра зубра” першы буйны рэалістычны і эпічны твор пра нашу краіну. Паэма лічыцца непераўзыйдзенай у эпічным паказе Беларусі і беларускага народу. У паэме яскрава выражаны патрыятычны заклік да яднання і дружбы розных па веры і культуры еўрапейскіх народаў перад пагрозай нашэсця ворагаў, услаўленне дзейснай, гарманічна развітой і мужнай асобы, ідэя патрыятызму і антываенны пафас, канцэпцыя гарманічных узаемадачыненняў чалавека, грамадства і прыроды, міждзяржаўных адносін.

Любіце, шануйце, паважайце нашу цудоўную родную мову!

label