Выстава «Вясновы падарунак»

8 сакавіка – вясновае жаночае свята, свята мам і бабуль, самых любімых, дарагіх і родных для кожнага чалавека. З любоўю і пяшчотай узорная студыя выяўленчага мастацтва «Шар» дзяржаўнай установы культуры «Палац культуры вобласці» прадстаўляе выставу малюнкаў «Вясновы падарунак». Кіраўнік студыі Наталля Талантава.

Усе свае самыя добрыя пажаданні ў адрас любімых мам і бабуль, выхаванцы студыі спрабавалі выказаць з дапамогай сваіх малюнкаў. Вы можаце ўбачыць не толькі святочныя партрэты мам-прыгажунь, але і букеты самых разнастайных вясновых кветак.

Віншуем з самым прыгожым святам у годзе – Днём 8 сакавіка!