15 сакавіка ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца адно з галоўных дзяржаўных святаў – Дзень Канстытуцыі. У гэты дзень у Палацы культуры вобласці адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння пашпартоў юным грамадзянам Беларусі.
Удзельнікамі мерапрыемства сталі выдатнікі вучобы, пераможцы прадметных алімпіяд, творчых конкурсаў, спартсмены, актыўныя ўдзельнікі грамадскага жыцця. Сваё пажаданне юнакам і дзяўчатам перад пачаткам адказнага жыццёвага этапу даў старшыня Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Леанід Канстанцінавіч Заяц. Леанід Канстанцінавіч павіншаваў прысутных са святам – Днём Канстытуцыі і асабіста ўручыў кожнаму прадстаўніку моладзі пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.
З творчымі нумарамі ў мерапрыемстве прынялі ўдзел: Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь Магілёўская гарадская капэла, Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь узорны эстрадны тэатр-студыя “Радуга” Абласнога цэнтра творчасці, Ульяна Шэлах, узорная эстрадная студыя “Планета Kids” і салістка студыі Аліна Сазонава, народная арт-група “Горад М”, народны тэатр моды “Александрына” Палаца культуры вобласці.
Быць грамадзянінам Рэспублікі Беларусь – гэта вялікае шчасце і высокі гонар. Кожны з нас упэўнены ў тым, што наша жыццё і правы надзейна абаронены, і гэтую абарону забяспечвае Асноўны закон дзяржавы – Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь.