Гуканне вясны!

22 сакавіка – па народнаму календару Саракі – сустрэча вясны! Меркавалася, што вясна паволі ўступае ў свае правы і дадому вяртаецца 40 выраяў. Жанчыны выпякалі з цеста для дзяцей сорак галушак, піражкоў у выглядзе птушак.

Саракі сталае свята ў народным календары, якое прыпадае на другі дзень астранамічнага веснавога раўнадзенства. Асноўная народная прыкмета – калі на 22 сакавіка мароз – чакаць нам яшчэ 40 маразоў. Таму ў гэты дзень увесь калектыў Палаца культуры вобласці заспявалі веснавыя песні, каб хутчэй сонейка засвяціла, каб белы снег растапіла!

Разам з фальклорным гуртом “Покліч” і узорным ансамблем народнай песні “Медунічка” ладзілі карагоды, падкідвалі жавараночкаў у неба, гукалі вясну.