20 красавіка ў Палаце культуры вобласці адбыліся ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання і святочны канцэрт «У гонар роднай Беларусі», прысвечаныя Дню судовага эксперта Рэспублікі Беларусь.
З віншаваннямі з прафесійным святам выступілі выканаўцы і творчыя калектывы Палаца культуры вобласці: Ульяна Шэлах, народная арт-група «Горад М», узорная эстрадная вакальная студыя «Планета Kids», Вольга Калтовіч, фальклорны гурт «Покліч», народны ансамбль эстраднага танца «Лайт данс», народны вакальна-інструментальны ансамбль «Каскад», заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны харэаграфічны ансамбль «Сувенір», квартэт «KENI bend» узорнай эстраднай вакальнай студыі «Планета Kids», заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь узорны харэаграфічны ансамбль «Калейдаскоп», Руслана Патупчык, Уладзіслаў Зайцаў, народны тэатр моды «Александрына».