Абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі “Дажынкі – 2021”

19 лістапада ў Палацы культуры вобласці адбыўся канцэрт, прысвечаны Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу “Гонар маёй краіны” у рамках абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі “Дажынкі – 2021”.

Гэта падзея, што з году ў год доўжыць добрыя традыцыі – услаўляць працоўныя здабыткі чалавека, які творыць хлеб. Няхай жыве ў беларускіх светлых хатах пах хлеба, святы пах Айчыны, міру! Шчодрая Магілёўская зямля – слава табе і тваім працавітым людзям! Квітней, наша любая Беларусь!

 У канцэрце прымалі ўдзел: заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь аркестр народных інструментаў імя Л.Л.Іванова,  заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь В.Кандрацьева, заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль народнай песні і танца “Медуніца”, П.Усовіч, С.Пісецкая, вакальны ансамбль “Весялуха” УК “Магілёўская абласная філармонія”; духавы аркестр УК “Магілёўскія гарадскія аркестры”; заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны харэаграфічны ансамбль “Сувенір”, заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь узорны харэаграфічны ансамбль “Калейдаскоп”, У.Шэлах, Ю.Сямёнава, В.Сцяцэнка, А.Сталяроў, У.Шаўцоў, С.Вараб’ёў, народная арт-група “Горад М”, узорная эстрадная вакальная студыя “Планета KIDS”, квартэт “KENI bend”, народны ансамбль эстраднага танца “Лайт данс”,  народны тэатр моды“Александрына”, арт-група “People light”, акцёрская група  ДУК “Палац культуры вобласці”; заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны фольк-шоў балет “Альянс”, узорны харэаграфічны ансамбль “Акварэль”, ансамбль класічнага танца ДУА “Гімназія-каледж мастацтваў г.Бабруйска”; народны харэаграфічны ансамбль “Алеся”, народны акадэмічны хор “Мазаіка”, народны хор народнай песні, акцёрская группа УА “Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў”; узорны харэаграфічны ансамбль “Вясна”, узорны акадэмічны хор  УА “Магілёўская гімназія-каледж мастацтваў імя Я.Глебава”; заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь узорны эстрадны тэатр-студыя “Радуга” ДУДА “Абласны цэнтр творчасці”; узорны хор хлопчыкоў, дзіцячы хор ДУА “Магілёўская дзіцячая школа мастацтваў №1”; заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь узорны харэаграфічны ансамбль “Кужалёк” ДУДА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі “Агат” г.Магілёва”;  народны хор ветэранаў УК “Магілёўскі гарадскі Цэнтр культуры і дасуга”; С.Бажкоў МАВУП “Кінавідэапракат”; творчыя сем’і: Ткачонак, Шувалавых, Карыткіных, Берднікавых,  Красікавых; творчыя групы ўстаноў культуры Магілёўскага, Быхаўскага, Слаўгарадскага, Кіраўскага раёнаў.