Пераднавагодні падарунак для ўсіх хто прыходзіць у Палац культуры вобласці падрыхтавала ўзорная студыя дэкаратыўна-прыкладного мастацтва «Бусляня» – выставу творчых работ «Да нас прыходзіць Новы год!». Кіраўнік студыі Юлія Бычкова.
На выставе прадстаўлены цудоўныя навагоднія вырабы выкананыя ў розных тэхніках і матэрыялах у прыватнасці з фетру – ялінкі і ёлачныя ўпрыгажэнні, навагоднія цацкі і кампазіцыі, навагоднія маскі – тыграняты.
Выстава стварае радаснае чаканне і адчуванне навагодніх святаў!
Прыходзьце да нас у Палац культуры вобласці!