15 сакавіка наша краіна адзначае дзяржаўнае свята – Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. У гэты дзень уступае ў сілу абноўлены Асноўны Закон Рэспублікі Беларусь.
У рамках Усебеларускай акцыі “Мы – грамадзяне Беларусі!”, прысвечанай Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 15 сакавіка ў Палацы культуры вобласці лепшым маладым жыхарам нашай вобласці – выдатнікам вучобы, пераможцам прадметных алімпіяд, творчых конкурсаў, спартыўных спаборніцтваў, актыўным удзельнікам грамадскага жыцця – быў уручаны галоўны дакумент – пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Ва ўрачыстай абстаноўцы юнакі і дзяўчаты ўдастоіліся гонару атрымаць свой першы пашпарт з рук кіраўніка вобласці – старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Анатоля Міхайлавіча Ісачанкі. Захаванне Канстытуцыі, паважлівае стаўленне да сімвалаў краіны – дзяржаўных сцяга, герба і гімна – патрыятычны абавязак кожнага з нас.