11 мая ў Палацы культуры вобласці адбудзецца канцэрт да 70-годдзя Нацыяльнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г.І. Цітовіча “Нашы песні добрым людзям!”. Нацыяльны акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусь імя Г.І. Цітовіча – гэта нацыянальны набытак краіны.
Кожнае выступленне хору ўспрымаецца не як канцэрт, а як спектакль. Праграма калектыву напоўнена песеннымі, інструментальнымі і танцавальнымі нумарамі, якія дэманструюць багацце вобразаў, эмацыйна-псіхалагічныя адценні нацыянальнага мастацтва – лірычную шырыню, драматычны пафас, востры гумар.
Міхаіл Паўлавіч Дрынеўскі казаў: “Песня павінна не толькі гучаць, але і дыхаць”. І дыханне народнай песні ажывае ў мелодыях, рыфмах, танцах, малюючы карціны беларускай прыроды, сельскага жыцця, усяго таго, што называецца народнасцю.
Пачатак канцэрта: 18:00
Кошт квітка: 10, 11, 13, 15 руб.
Заказ квіткоў і даведкі па тэлефонах: 78-08-04, 76-50-18.