Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь – гэтае свята аб’ядноўвае ўсіх, хто любіць сваю Радзіму, ганарыцца яе унікальнай спадчынай, тысячагадовай гісторыяй.
Да вялікага свята краіны ўдзельнікі ўзорнай студыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Бусляня» дзяржаўнай установы культуры «Палац культуры вобласці» сумесна са сваім кіраўніком Юліяй Бычковай падрыхтавалі выставу творчых работ «Люблю цябе, Белая Русь!». Белая Русь – значыць вялікая, святая, свабодная, незалежная.
У творчых працах дзеці перадалі сваю любоў, пяшчоту, пашану да сваёй Радзімы.
З Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!
Няхай квітнее і мацнее наша прыгожая краіна!
Міру, шчасця і дабрабыту любімай Беларусі!