“На сваёй зямлі”

Да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у Палацы культуры врбласці прадстаўлена выстава “На сваёй зямлі” узорнай студыі выяўленчага мастацтва “Шар” дзяржаўнай установы культуры “Палац культуры вобласці”, кіраўнік студыі Талантава Наталля Міхайлаўна.

Любоў да сваёй роднай зямлі, прыгажосць роднай прыроды, гонар за сваю краіну і шчасце жыць на сваёй цудоўнай і мірнай зямлі ўсё гэта адлюстравана ў мастацкіх працах удзельнікаў студыі.