Выстава “Краіна майго дзяцінства”

Да Дня народнага адзінства ўзорнай студыяй выяўленчага мастацтва “Шар” Палаца культуры вобласці падрыхтавана выстава батыка “Краіна майго дзяцінства”. Кіраўнік студыі Наталля Талантава.
Батык – гэта сапраўдны цэлы свет фарбаў і адценняў. На палотнах, прадстаўленых на выставе, намаляваны розныя сюжэты – “Купалінка”, “Лета”, “Касачы”, “Восень”, “На паляне”, “Стары горад”, “Восеньскі дождж”, “Анёл святла”, “Возера Бяздонка”, “Яблачны спас”. Працы адрознівае арыгінальнасць, тонкасць, празрыстасць, пазітыў. Так дзеці выказваюць настрой, свае пачуцці і ўражанні ад навакольнага свету і прыроды ў розных яе праявах. І галоўнае, што любоў да Беларусі выказана ў кожнай працы!