Паэтычны спектакль «Зямля мая»

23 кастрычніка 2022 г., 15:00

Малы зал Палаца культуры вобласці

Уваход вольны

У Год гістарычнай памяці народны тэатр Палаца культуры вобласці прадстаўляе прэм’еру паэтычнага спектакля «Зямля мая», якая прысвечана памяці старшыні Бялініцкага СВК «Калгас «Радзіма» Аляксандра Міхайлавіча Лапацентава.

Паэтычны спектакль – гэта дань глыбокай павагі дзіўнаму чалавеку, імя якога стала легендай у гісторыі нашай краіны, які ўсё сваё жыццё бескарысліва і аддана служыў выдатнай, вельмі складанай справе – працы на зямлі, яго невымоўнай любові да жыцця і радзімы.

У аснове спектакля – паэма  «Зямля мая» і музычныя творы, аўтарам якіх з’яўляецца наша зямлячка Таццяна Шаўцова.