На сцэне Вішоўскага сельскага цэнтра культуры і дасуга Бялыніцкага раёна 13 лістапада выступілі артысты народнага тэатра Палаца культуры вобласці з паэтычным спектаклем «Зямля мая», які прысвечаны памяці старшыні СВК «Калгас «Радзіма» Аляксандра Міхайлавіча Лапацентава, яго жыццёваму і працоўнаму шляху.
У Цэнтры культуры ў нядзельны дзень сабраліся жыхары, калегі, сябры Аляксандра Міхайлавіча., які назаўсёды застанецца ў іх памяці. Правільна кажуць, што чалавек жыве, пакуль пра яго памятаюць.
Пасля спектакля для ўдзельнікаў народнага тэатра была арганізавана экскурсія ў музей СВК «Калгас «Радзіма».