Зямля мая

Да Міжнароднага Дня роднай мовы

«Мова – гэта вялікі народны скарб. Яе нельга не паважаць,

як нельга не паважаць родны народ» (Іван Мележ)

Напярэдадні Міжнароднага Дня роднай мовы 19 лютага народны тэатр і дзіцячая студыя тэатральнага мастацтва дзяржаўнай установы культуры “Палац культуры вобласці” прапанавалі гледачам творы выключна на беларускай мове – гэта вершы паэтаў Магілёўскага літаратурнага аб’яднання “Ветэран” Галіны Сайко і паэму Таццяны Шаўцовай “Зямля мая” у аднаіменным паэтычным спектаклі ў выкананні ўдзельнікаў народнага тэатра Палаца культуры вобласці пад кіраўніцтвам Алы Кусковай.

Хочацца пажадаць усім нам берагчы і не забываць свае карані, сваю гісторыю, непаўторную культуру і мову.