17 верасня – Дзень народнага адзінства

Напярэдадні гэтага дня ўдзельнікамі ўзорнай студыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Бусляня» дзяржаўнай установы культуры «Палац культуры вобласці» сумесна са сваім кіраўніком Юліяй Бычковай падрыхтавана выстава творчых работ «З Днём народнага адзінства!».

Творчыя працы выставы адлюстроўваюць яркую палітру разнастайных відаў дэкаратыўна-прыкладной творчасці, выраблены ў розных тэхніках і дэманструюць беражлівыя адносіны, працяг і развіццё гістарычнай спадчыны беларускага народнага мастацтва.

Віншуем усіх з Днём народнага адзінства!