Традыцыйна народны тэатр і студыя тэатральнага мастацтва Палаца культуры вобласці пад кіраўніцтвам Алікі Кусковай штогод ладзяць цівавыя імпрэзы, прысвечаныя Міжнароднаму Дню роднай мовы. Родная мова – гэта велізарны здабытак спадчыны і непаўторны вынік творчасці чалавека, якая забяспечвае непарыўную сувязь паміж носьбітамі, паміж мінулым, сапраўдным і будучыняй.
25 лютага 2024 года гледачам прадставілі літаратурную імпрэзу “Галасы мінуўшчыны”, ў якую ўвашлі акторскія чытанні студыі тэатральнага мастацтва і спектакль народнага тэатра па п’есе Якуба Коласа “Антось Лата”. У акторскіх чытаннях прагучалі творы Янкі Брыля, Цёткі, Уладзіслава Саракомля, Рыгора Барадуліна, Дануты Бічэль-Загнетавай.