Спектакль “Галоўны экзамен”

Да Года якасці ў Беларусі народны тэатр дзяржаўнай установы культуры “Палац культуры вобласці” 27 красавіка прадставіў спектакль паводле драмы Івана Шамякіна “Галоўны экзамен”. Кіраўнік народнага тэатра і  рэжысёр-пастаноўшчык Аліка Кускова.

Іван Пятровіч Шамякін з’яўляецца адным з самых вядомых і папулярных пісьменнікаў як у Беларусі, так і за яе межамі, творы якога перакладаліся больш чым на 30 моў свету. Ён пакінуў багатую і разнастайную творчую спадчыну: апавяданні, аповесці, раманы, драматычныя і публіцыстычныя творы, дзённікі і мемуары. Усіх іх аб’ядноўвае агульнае – роздум аўтара над прызваннем чалавека, яго месцам у жыцці, лёсам яго маральных і духоўных каштоўнасцей – такіх, як дабро і зло, пачуццё абавязку, патрыятызм.