Пачатак у 18.30.
У спектаклі гучыць тэма складанага, трагічнага лёсу жанчыны падчас вайны… На яе плечы ляглі ўсе нягоды. Менавіта жанчына замяніла мужчыну і стала галоўным здабытчыкам, клапацілася пра гаспадарку, выхоўвала дзяцей, з раніцы да ночы працавала на калгасных палях, аддаючы ўсю сябе для будучай перамогі. Першая палова праграмы напоўнена шчымлівымі, пранікнёнымі лірыка-драматычнымі нумарамі. Але будзе на сцэне і сапраўднае свята, сімвал адраджэння і светлай надзеі – “Беларускае вяселле” – выдатная харэаграфічная сюіта, якую складаюць гулліва-жартоўныя танцы-сцэнкі. Артысты выконваюць іх з запалам, радасным натхненнем, яркімі эмоцыямі і пачуццямі.
Канцэрт пройдзе пад жывую музыку ў суправаджэнні вакальна-аркестровай групы ансамбля “Харошкі”.
Тэатралізаваная праграма “Памяць сэрца” прымеркавана да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Сардэчна запрашаем адзначыць гэтую значную дату разам з ансамблем “Харошкі”, атрымаць моцныя ўражанні і сапраўдную асалоду ад выбітнай харэаграфіі, прасякнутай любоўю да нашай роднай зямлі і яе традыцый.