Спектакль «Галоўны экзамен»

Народны тэатр дзяржаўнай установы культуры “Палац культуры вобласці” 29 верасня прапанаваў гледачам спектакль “Галоўны экзамен” паводле драмы выдатнага беларускага пісьменніка Івана Шамякіна “Экзамен на восень”. Кіраўнік народнага тэатра і  рэжысёр-пастаноўшчык Аліка Кускова.

Гэта гісторыя жыцця вясковай настаўніцы і яе траіх сыноў, якая распавядае пра выпрабаванні на шляху маладога пакалення васьмідзесятых гадоў мінулага стагоддзя, духоўным станаўленні і пошуку свайго месца ў грамадстве. Узнятыя аўтарам маральна-этычныя праблемы, духоўныя каштоўнасці – такія, як дабро і зло, пачуццё абавязку, патрыятызм застаюцца  актульнымі і зараз.