“Спрадвечныя сцежкі”

23 лютага ў Палацы культуры вобласці адбыліся акторскія чытанні “Спрадвечныя сцежкі”, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы, якія падрыхтавалі удзельнікі тэатральнай студыі і народнага тэатра Палаца культуры.

У імпрэзе прагучалі  апавяданні Якуба Коласа з кнігі “Казкі жыцця”; творчыя набыткі паэтаў 20 века Сяргея Дзяргая і Таісы Бондар, Максіма Танка, Уладзіміра Караткевіча і Кастуся Цвірка, урыўкі з аповесцей Івана Шамякіна і Галіны Васілеўскай.

Праз акторкія чытанні гледачы далучаюцца да высокіх мастацкіх твораў, якія вучаць мудрасці, міласэрнасці, спагады, выхоўваюць патрыятызм і любоў да роднага беларускага слова.