14 сакавіка ў Палацы культуры вобласці адбылася абласная маладзёжная акцыя “Мы – грамадзяне Беларусі!”, прысвечаная Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, удзельнікамі якой сталі выдатнікі вучобы, пераможцы прадметных алімпіяд, актыўныя ўдзельнікі грамадскага жыцця, актыў ГА “БРСМ”, маладыя людзі, што ўпершыню атрымліваюць пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.
Сваё пажаданне юнакам і дзяўчатам перад пачаткам адказнага жыццёвага этапу даў старшыня Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Анатоль Міхайлавіч Ісачанка і асабіста ўручыў кожнаму прадстаўніку моладзі пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.
Сёння маладыя грамадзяне нашай краіны разам з усім беларускім народам будуюць квітнеючую, утульную, моцную Беларусь! Наш шлях – шлях развіцця, увасаблення творчых ідэй і грандыёзных праектаў, шлях мірных перамог!









