Жыве беларуская спадчына
У кожным трапечучым сэрцы –
Бацькоўская, родная, матчына –
І ў будучыню імкнецца!
Гэтыя радкі непасрэдна характарызуюць творчую дзейнасць заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь народнага харэаграфічнага ансамбля “Сувенір” дзяржаўнай установы культуры “Палац культуры вобласці” пад кіраўніцтвам Георгія Шотаевіча Квасціані. 22 мая ў Палацы культуры вобласці “Сувенір” сардэчна вітаў гледачоў на канцэртнай праграме “Жывая спадчына”.
Ансамбль “Сувенір” – гэта адзіная сям’я натхнёных і таленавітых людзей, захопленых адной справай – дарыць людзям прыгажосць мастацтва, які паспяхова супрацоўнічае з іншымі творчымі калектывамі, ствараючы цікавыя, захапляльныя сумесныя пастаноўкі, а таксама знаёміць гледачоў з танцавальнай культурай розных народаў свету.









