Канцэртая праграма «Спеўная вясёлка»

Канцэртая праграма ўзорнага ансамбля народнай песні «Медунічка» дзяржаўнай установы культуры «Палац культуры вобласці», кіраўнік Вольга Калтовіч.
У праграме прадстаўлены беларускія народныя песні ў сучаснай апрацоўцы. Удзельнікамі калектыву з’яўляюцца дзеці ва ўзросце ад 6 да 14 гадоў, якія з павагай ставяцца да сваёй творчасці, з цікавасцю знаёмяцца з традыцыямі і абрадамі нашай роднай зямлі. Калектыў імкнецца дамагацца новых вышынь, нястомна шукае цікавыя падыходы і формы для мастацкага прадстаўлення народнай песеннай творчасці.

label