Драма Івана Шамякіна “Гаплоўны экзамен”

27 красавіка 2024г. 16:00
Палац культуры вобласці
Малая зала

У драме “Галоўны экзамен” аўтар у драматычным сюжэце даследуе маральна-этычныя праблемы, паказвае выпрабаванні якія чакаюць моладзь на шляху духоўнага станаўлення і пошуку свайго месца ў грамадстве.

Галоўная станоўчая асоба пьесы выступае ў вобразе вясковай настаўніцы Ульяны Паўлаўны, яна – увасабленне лепшых маральных традыцый таго пакалення, якое вынесла на сваіх плячах вайну.

Драма “Галоўны экзамен” – пра ўменне жыць згодна з высокімі ідэаламі савецкіх людзей. Дзеючыя асобы пьесы – прадстаўнікі маладога пакалення, пакуль што не здалі экзамены на ўменне жыць. Іхні экзамен адкладваецца. Але ён абавязкова адбудзецца. Таму і мудрае мацярынскае сэрца падказвае, што сыны павінны на асабістым вопыце павсцігнуць складаную дыялектыку жыцця, прайсці праз пэўныя хістанні. Маці верыць у іх маладосць, яе здольнасці, у яе будучыню.