Гучна і весела прайшлі зімовыя Святкі ў Палацы культуры вобласці. З песнямі слаўным гаспадарам, татэмнымі жывёламі і пажаданнямі на багаты ўраджай і добрае жыццё калядны гурт павіншаваў усіх супрацоўнікаў і ўдзельнікаў творчых калектываў.
Народнае свята Каляды не толькі дорыць людзям радасць, але і дае магчымасць дакрануцца да традыцый і звычаяў беларускага народа, самім адчуць усё хараство народных святаў і гулянняў.
Гаспадары Палаца з вялікім задавальненнем адчынялі свае дзверы вясёлай Казе, нязграбнаму Мішке, варажылі разам з цыганамі і падпявалі калядоўшчыкам. Дужы Механоша збіраў смачныя стравы и пачастункі ў вялікі мяшок.
Мы спадзяемся, што яшчэ не раз адзначым гэта цудоўнае свята з большым размахам, і запрашаем усіх гасцей у Палац культуры воблаці!