Выстава «З сямейнай скарбонкі»

15 мая, у гэты вясновы дзень, мы адзначаем цудоўнае свята – Дзень сям’і. Да дня сям’і ў рамках правядзення ў 2022 годзе рэспубліканскай акцыі «Лёс маёй сям’і ў гісторыі краіны» удзельнікі ўзорнай студыі дэкаратыўна-прыкладного мастацтва «Бусляня» дзяржаўнай установы культуры «Палац культуры вобласці» падрыхтавалі выставу творчых работ «З сямейнай скарбонкі». Кіраўнік студыі Юлія Бычкова.

Сям’я – самае галоўнае ў жыцці для кожнага з нас. Сям’я – гэта блізкія і родныя людзі, тыя, каго мы любім, пра каго клапоцімся, каму жадаем дабра і шчасця.