Сярод шматлікіх святаў, якія адзначаюцца ў нашай краіне, Дзень маці займае асаблівае месца. Мама, мамачка, матуля… Гэта самыя цёплыя і светлыя словы ў жыцці кожнага чалавека.
Удзельнікі ўзорнай студыі дэкаратыўна-прыкладного мастацтва «Бусляня» дзяржаўнай установы культуры «Палац культуры вобласці» сумесна з кіраўніком студыі Юліяй Бычковай падрыхтавалі выставу творчых работ «Каханым нашым матулям!». Дзеці стараліся, каб сваімі рукамі парадаваць матуль. Выкананыя з любоўю працы заўсёды атрымліваюцца маляўнічыя, яркія, разнастайныя.
У гэты дзень хочацца сказаць словы ўдзячнасці ўсім Матулям, якія дораць любоў, дабро, пяшчоту і ласку сваім дзецям, у якім бы ўзросце яны не былі.
Абавязкова павіншуйце сваю маму. Яна павінна адчуваць вашу любоў. Пакажыце ёй, як вы ўдзячныя ёй за ўсё. І не забудзьцеся яе абняць і пацалаваць!