“Захаванне і папулярызацыя традыцый народнай культуры ў сучасных умовах”

18 студзеня 2020 года ў дзяржаўнай установе культуры “Палац культуры вобласці” адбыўся адкрыты семінар-практыкум “Захаванне і папулярызацыя традыцый народнай культуры ў сучасных умовах”.

          У семінары-практыкуме прынялі ўдзел фальклорны гурт “Варган” установы адукацыі “Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт” пад кіраўніцтвам Емяльянчык Вольгі Антонаўны і дзіцячы фальклорны калектыў “Покліч” Палаца культуры вобласці – кіраўнік Вольга Калтовіч.

Важны і карысны аспект, які быў прадстаўлены ў пазнавальнай тэарытычнай і практычнай форме, адрозніваўся актуальнасцю і навізной, што дазволіла атрымаць высокую адзнаку ў удзельнікаў семінара-практыкума.