Канцэрт заслужанага калектыву “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі”

9 снежня ў Палацы культуры вобласці адбудзецца канцэрт заслужанага калектыву “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі”.

Мастацкі кіраўнік ― народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, лаўрэат прэміі Саюзнай дзяржавы, прафесар Міхаіл Фінберг.

Адметнай рысай аркестра з’яўляецца універсалізм выканальніцкай дзейнасці, якая ахоплівае ўсе музычныя накірункі і стылі: ад масавай эстраднай песні да элітнага джаза, ад старажытнабеларускіх да сучасных авангардных узораў, ад сімфанічнай і камернай музыкі заходнееўрапейскіх класікаў да вакальных і інструментальных кампазіцый славянскіх, у тым ліку і беларускіх майстроў. Пры гэтым увасабленне творчасці сучасных кампазітараў і кампазітараў мінулага Беларусі застаецца прыярытэтным вектарам творчай работы аркестра.

Пачатак канцэрта: 18.00

Кошт квітка: 9 руб.

Заказ квіткоў і даведкі па тэлефонах: 78-08-04, 76-50-18.