«ВЯЛІКДЗЕНЬ»

Набліжаецца Светлы Вялікдзень!

Вялікдзень – свята дабрыні! Яно аб’ядноўвае людзей, напаўняе нашы душы любоўю, радасцю, жаданнем дараваць і дзяліцца цяплом з іншымі.

Напярэдадні свята ўдзельнікі ўзорнай студыі дэкаратыўна-прыкладного мастацтва «Бусляня» дзяржаўнай установы культуры «Палац культуры вобласці» падрыхтавалі выставу творчых работ «Вялікдзень», кіраўнік студыі Юлія Бычкова. Выстава ўпрыгожана велікоднымі кампазіцыямі, паштоўкамі, цацкамі, разнастайнымі сувенірамі, велікоднымі яйкамі: з тканіны, паперы, якія ўпрыгожаны каляровымі стужкамі, карункамі, пайеткамі.